Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАК Беларусі просіць Міжнародны алімпійскі камітэт даць адказ наконт Сівакова


Кіраўнікі Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, якія цяпер знаходзяцца ў Афінах, просяць Міжнародны алімпійскі камітэт даць адказ на зварот беларускага боку наконт кіраўніка беларускай дэлегацыі Юрыя Сівакова. Урад Грэцыі забараніў яму ў’езд у краіну.

Ліст пратэсту Нацыянальнага алімпійскага камітэту быў накіраваны яшчэ 6 жніўня. У ім беларускі бок патрабаваў склікаць выканкам НАК і, як было напісана, “аднавіць справядлівасьць у дачыненьні да Юрыя Сівакова і беларускай алімпійскай дэлегацыі ў цэлым”. Адказу на гэты ліст няма дагэтуль.

Учора ў Афінах адбылася сустрэча Аляксандра Мядзведзя й намесьніка міністра спорту Галіны Забур''янавай зь віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэту Віталем Сьмірновым. Падчас размовы абмяркоўвалася і справа Сівакова.
XS
SM
MD
LG