Непасрэднай прычынай звароту Анатоля Лябедзькі ў суд стаў фрагмэнт закадравага тэксту фільму, у якім сьцьвярджалася, што Анатоль Лябедзька нібыта падтрымаў акцыю кіраўніка “Газпрому” Аляксея Мілера аб спыненьні ў Беларусь дастаўкі газу ў 20-градусны мароз. Паводле аўтараў фільму, гэтая акцыя мела на мэце прымусіць беларускае кіраўніцтва аддаць за бесцань канцэрн “Белтрансгаз”.
Анатоль Лябедзька ў фільме названы “псэўдапатрыётам” і “малойчыкам”, які нібыта паліваў брудам сваю краіну, паклёпнічаў на прэзыдэнта і такім чынам дапамагаў спадарам кшталту расейскага тэлекамэнтатара Сванідзэ маральна апраўдаць гэтую акцыю. У выніку аўтары фільму зрабілі выснову, што Анатоль Лябедзька распрадаў бы нацыянальны набытак сваім сябрам-алігархам, калі б нейкім цудам атрымаў уладу ў Беларусі.
Лідэр АГП просіць суд прызнаць распаўсюджаныя ў фільме зьвесткі непраўдзівымі, абавязаць тэлеканалы іх абвергнуць, а таксама назваць праўдзівыя імёны і прозьвішчы аўтараў фільму, што схаваліся за псэўданімамі.
Кіраўніцтва БТ і юрысткансультант ОНТ сьцьвярджаюць, што аўтары фільму ня ёсьць іх штатнымі супрацоўнікамі, ніколі імі не былі, таму прозьвішчы іх невядомыя. Але генэральны дырэктар СТВ Аляксандар Зімоўскі прызнаўся ў судзе, што адным з аўтараў “Шляху ў нікуды”, пад псэўданімам Аляксандар Уюгін, ёсьць ён сам. Анатоль Лябедзька прасіў Аляксандра Зімоўскага прывесьці канкрэтныя доказы таго, што ён падтрымаў акцыю “Газпрому”, і што ён сябруе з алігархамі, якім нібыта хоча за бесцань аддаць нацыянальны набытак Беларусі. Зімоўскі спасылаўся на “непатрыятычнае” інтэрвію Лябедзькі праграме “Зеркало” тэлеканалу “Россия”, у якім аўтар пазову абмяркоўвае зь Мікалаем Сванідзэ кошты на газ. А таксама на праграму АГП, у якой запісана, што партыя выступае за шырокую прыватызацыю ў Беларусі з продажам кантрольных пакетаў прадпрыемстваў стратэгічным інвэстарам. Гендырэктар СТВ таксама сказаў, што супраць Анатоля Лябедзькі заведзеныя дзьве крымінальныя справы за паклёп на Аляксандра Лукашэнку.
Прадстаўнікі СТВ і ОНТ таксама казалі, што паводле Закону аб СМІ яны ня могуць несьці ніякай адказнасьці, бо першым фільм “Шлях у нікуды” паказаў канал БТ. Лідэр АГП назваў сьцьвярджэньні Аляксандра Зімоўскага бяздоказнымі й неабгрунтаванымі.
У судовым перапынку Аляксандар Зімоўскі сказаў у інтэрвію Беларускай Свабодзе:
(Зімоўскі: ) “Я лічу, што Анатоль Уладзімеравіч у гэтым выпадку ня мае права на падачу судовага пазову, бо выкладзеныя ў фільме “Шлях у нікуды” матэрыялы намі даволі добра праілюстраваныя і доказна прадстаўленыя суду”.
А вось меркаваньне Анатоля Лябедзькі:
(Лябедзька: ) “У мяне нейкіх велізарных спадзяваньняў, таму што працэс, відаць, знаходзіцца пад кантролем. Я задаволены, як прайшла дыскусія, таму што аргумэнтаў ад прадстаўнікоў двух тэлеканалаў наогул не прагучала. Ну і спадар Зімоўскі паводзіў сябе як сапраўдны аўтар фільму і як ідэоляг. Усё абсалютна зразумела — гэта правакацыя”.
Рашэньне ў гэтай справе будзе вынесенае ў найбліжэйшыя дні.