“Могилевские губернские ведомости”, 1914 год. Адозва губэрнатара А.Пільца:
“Распачатая вялікая вайна з Германіяй і Аўстра-Вэнгрыяй запатрабуе шмат ахвяраў. Ужо днямі з тэатру ваенных падзей у Магілеў пачнуць па чыгунцы прыбываць санітарныя цягнікі з хворымі й параненымі… Пераноска на насілках параненых з вакзалу запатрабуе адначасова да 2000 чалавек. Сабраць столькі санітараў уяўляецца мне без грамадзкай і прыватнай дапамогі задачай амаль невыканальнай. Таму зьвяртаюся з гэтаю адозвай да ўсяго насельніцтва гораду Магілеву, заклікаючы аказаць у гэтай справе сваю дапамогу”.
“Віцебскі пролетарый”, 1934 год:
“З 9 на 10 жніўня ў 12 гадзін уночы ў калгасе “Новы быт” Касцюковіцкага раёну ўспыхнуў пажар. Ён пачаўся з хаты вартаўніка калгаснага свірна тав.Ключанкова, які быў у гэты час на варце. Калі пачуўся крык сям’і Ключанкова, дык ён зразумеў, што гарыць яго двор. Аднак, Ключанкоў працягваў стаяць на варце свірна з хлебам новага ўраджаю. І толькі пасля змены яго з варты старшынёй калгаса ён кінуўся на месца пажару. Але было ўжо позна, згарэў яго двор і адзіная цёлка. За прыкладную самаахвярнасць, за высокую свядомасць і адданасць агульнакалгаснай справе, палітаддзел МТС прэміраваў т.Ключанкова хатай і цёлкай”.
“Вечерний Минск”, 1974 год:
“Мастакі-канструктары інстытуту “Белмясцпрампраект” сумесна зь Менскім заводам аўтаручак распрацавалі новую форму шахмат. Яны адрозьніваюцца ад традыцыйных нязвыклым выглядам і арыгінальнасьцю афармленьня. Напрыклад, фэрзь упрыгожаны “манішкай” з матэрыялу кантраснага колеру, а кароль мае карону, вырабленую з анадаванага алюмінія. Фігуркі будуць складацца ў спэцыяльныя ячэйкі ў высоўвальнай шуфлядцы-дошцы… Калі вытворчасьць цалкам наладзіцца, у гандлёвую сетку штогод будзе паступаць больш за 20 тысяч камплектаў”.