Сёньня другі дзень алімпійскіх гульняў у Афінах.
Адбудуцца спаборніцтвы за 12 камплектаў узнагародаў. Сёньня з удзелам беларускіх спартоўцаў адбудуцца фінальныя спаборніцтвы у плаваньні (жанчыны), у цяжкай атлетыцы (жанчыны і мужчыны), а таксама сёньня працягваюцца кваліфікацыйныя турніры у іншых відах спорту.
Сёньня беларускі тэнісыст Максім Мірны выйшаў у другі раунд алімпійскага тэніснага турніру у Афінах. Ён выйграў у 1/32 фіналу у аргентынца Хуана Ігнасіё Чэлы -- 3:6, 7:6 (7:0), 6:4. Гульня была напружанай: беларускаму спартоўцу спатрабіліся тры сеты, каб выйсьці у наступны раунд. У 1/16 фіналу супернікам Максіма Мірнага будзе Ярка Ніемінен з Фінляндыі.
Іншы беларускі тэнісыст Уладзімір Ваўчкоў (ён быў улучаны у асабісты турнір) у першым раундзе прайграў Нікаласу Кіферу з Нямеччыны і выбыў з турніру. Ён яшчэ будзе гуляць у парным разрадзе з Максімам Мірным.
Елена Попчанка, чэмпіёнка сьвету у плаваньні 2003 году, выйшла у фінал на дыстанцыі 100 метраў стылем батэрфляй. Беларускія трэнеры маюць найбольшыя спадзяваньні адносна выступу Елены Попчанкі на дыстанцыі 200 мэтраў вольным стылем.
Беларускія майстры у акадэмічным веславаньні сёньня выйшлі у паўфінал алімпійскіх спаборніцтваў у Афінах. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў акадэмічным веславаньні Кацярына Карстэн, якая выступае за каманду Беларусі, патрапіла учора ў паўфінал. У часе чатырох папярэдніх заездаў беларуска заняла трэцяе месца сярод чатырох спартовак, што возьмуць удзел у паўфінальных стартах.
Сёньня адбыўся фінал у стральбе з пнэўматычнага пісталету на 10 м. у жанчынаў. Беларускія спартоўкі Юлія Аліпава і Вікторыя Чайка у фінальную васьмёрку ня трапілі і занялі адпаведна 10-е і 16-е месцы. Напярэдадні беларускія стралкі Канстанцін Лукашык, чэмпіён Алімпіяды-92 у Барселоне, і Ігар Басінскі, неаднаразовы алімпійскі прызёр, , ня здолелі ўвайсьці ў фінальную васьмёрку мацнейшых і занялі толькі 13 і 11 месцы.
Алімпійскія спаборніцтвы яхтсмэнаў пераненсеныя з панядзелку на аўторак у сувязі з няспрыяльным прагнозам надвор’я. У панядзелак у Афінах чакаецца моцны вецер і магчымая навальніца. Беларусь у гэтай спартовай галіне упершыню на алімпійскіх гульнях будзе прадстаўляць Тацьцяна Драздоўская.