Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Ян Павал Другі адслужыў імшу у Лурдзе


ЛУРД, Францыя. Папа Ян Павал Другі сёньня адслужыў імшу пад акрытым небам для некалькіх сотняў тысячаў паломнікаў у Лурдзе, францускай сьвятыні Панны Марыі. Многія паломнікі,як і сам Папа, былі у інвалідных калясках, -- Лурд лічыцца месцам цудадзейнага лекаваньня хворых. 84-гадовы пантыфік, які пакутуе на хваробу Паркінсона і артрыт, чытаў малітвы моцным голасам, аднак саслабеў напрыканцы імшы. Папа прамовіў казань, у якой асудзіў спароны. Імша была галоўнай падзеяй цягам двухдзёнанага візіту Папы Яна Паўла Другога у Лурд, дзе, паводле рымска-каталіцкай царквы, Сьвятая Бэрнадэта бачыла з’яўленьне Панны Марыі у гроце у 1858 годзе.
XS
SM
MD
LG