ПУНТА ГОРДА. Флёрыда. Прынамсі тры чалавекі сталі сёньня ахвярамі моцнай навальніцы ў амэрыканскім штаце Флёрыда. Улады падаюць, што колькасьць ахвяраў можа павялічыцца . Вецер, хуткасьць якога дасягала 230 кілямэтраў на гадзіну, разбурыў шматлікія пабудовы і зьнішчыў лініі электраперадачаў.
У Горадзе Пунта Горда тысячы людзей засталіся бяз даху над галавой, шмат хто зьнік бяз вестак.
Страты ад урагану ацэньваюца ў 15 мільярдаў даляраў.