БАГДАД. У сталіцы Іраку адбылася шматтысячная маніфэстацыя прыхільнікаў радыкальнага шыіцкага клірыка Мактады аль-Садра пасьля таго, як сталася вядома, што аль-Садр быў паранены ў часе апэрацыі амэрыканскіх вайскоўцаў.
Ірацкія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра тое, што аль-Садр паранены.
Маніфэстанты асуджаюць ірацкага прэм’ера Іяда Аляўі за тое, што ён схіліў ваяўнікоў аль-Садра – “армію Мэхдзі” спыніць змаганьне пасьля болей як тыднёвых баёў. Маніфэстацыі адбыліся таксама у гарадах Кут і Куфа, што на поўдні ад Нэджэфу, і у паўночным горадзе Талафар.