БАСРА. Брытанскія ўлады пацьвердзілі сёньня, што адзін з грамадзянаў Брытаніі быў захоплены ў гэтым паўдзённа-ірацкім горадзе. Брытанскі МЗС, аднак, не падаў ніякіх падрабязнасьцяў.
Сьведкі кажуць, што ваяўнікі захапілі Джэймса Брэндана – журналіста брытанскай газэты “Sunday Telegraph” – ў ягоным нумары ў гатэлі.
Кіраўніцтва “Sunday Telegraph” пацьвердзіла, што Брэндан быў накіраваны ў камандзіроўку ў Басру, аднак таксама адмовілася ад далейшых камэнтароў.
Між тым, сёньня быў распаўсюджаны відэёзапіс на якім замаскаваны чалавек стаіць каля нібыта брытанскага журналіста і пагражае яго забіць, калі войскі кааліцыі не пакінуць сьвяты для шыітаў горад Нэджэф цягам 24 гадзінаў.