Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Максіма Мірнага падвяла прага да эротыкі


Як вядома, сьцяганосцам алімпійскай каманды Беларусі абраны трохразовы Алімпійскі чэмпіён Аляксандар Мядзьведзь. Праўда, ад пачатку плянавалася, што ў часе цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў у Афінах сьцяг Рэспублікі Беларусь панясе самы вядомы тэнісіст Максім Мірны.

Спартоўца падвяла прага да экспэрымэнтаў: у красавіку Максім разам з будучай жонкай досыць сьмела пазіраваў для беларускага часопіса “Дольчэ віта”. Здымкі аголенага тэнісіста ў рубрыцы “Салодкае жыцьцё”, як кажуць, шакавалі кіраўніцтва Міністэрства спорту, і справа сьцяганосца заўчасна скончылася. Мірны атрымаў вусную вымову, а сьцяг аддалі ў больш надзейныя рукі — Аляксандра Мядзьведзя. Дарэчы, у міжнароднай практыцы звычайна сьцяг краіны даручаецца несьці дзейнаму і найбольш папулярнаму спартоўцу. У беларускім выпадку зробленае выключэньне.

Гл. таксама новы разьдзел сайту: Афіны-2004: Гульні са “Свабодай”
XS
SM
MD
LG