БАГДАД. Прыхільнікі аль-Садра прыгразілі разбурыць выбухамі нафтаправод і партовую інфраструктуру у Басры, што вымушае трымаць зачыненым галоўны нафтаправод у паўдзённым Іраку. Гэта скараціла экспарт ірацкай нафты напалову, да 960 000 барэлеў за дзень.
У паўдзённа-заходнім ірацкім горадзе Кут як найменей 72 чалавекі загінулі і 148 параненыя сёньня у выніку паветранага рэйду войскаў ЗША і баёў паміж ірацкай паліцыяй і прыхільнікамі аль-Садра.
У Басры адзін брытанскі жаўнер забіты і яшчэ адзін паранены у выніку выбуху бомбы пры дарозе.