ТЭГЭРАН. Іран сёньня адклікаў у Тэгэран свайго часовага прадстаўніка у Іраку на знак пратэсту супроць арыштаў трох іранскіх журналістаў у Багдадзе і зьнікненьня іранскага дыплямата у Іраку. Міністэрства замежных справаў Ірану запатрабавала неадкладна вызваліць журналістаў і высьветліць, што адбылося з іранскім консулам, які зьнік 4 жніўня на шляху з Багдаду у Карбалу.