Спачатку кіраўніцтва Першамайскага раёну зьвярнулася ў гарадзкую адміністрацыю па дапамогу ў справе добраўпарадкаваньня сквэру, што на перакрыжаваньні вуліцаў Першамайскай і Захавара. Сустрэчная прапанова сталічных уладаў пра ўсталяваньне тут помніка Кастусю Каліноўскаму сталася для раённых чыноўнікаў неспадзяванай, і ніякіх далейшых дзеяньняў у справе рэалізацыі гэтай прапановы яны пакуль ня робяць. Вось што сказаў намесьнік старшыні райвыканкаму Мікалай Мятліцкі:
(Мятліцкі: ) “Калі гаварыць пра Каліноўскага, то я яшчэ неяк ня вызначыўся. Як правіла, гэткія рэчы робяць да нейкіх памятных датаў. Магчыма, у наступным годзе будзе нейкая такая дата і будзе рашэньне ўраду, што трэба ўшанаваць гэтую дату, — і гэтак нехта іншы можа быць”.
Усталяваньня помніка Кастусю Каліноўскаму ад гарадзкіх уладаў доўгі час дамагаецца моладзевы рух “Правы альянс”. Актывісты гэтага руху самастойна аднавілі мэмарыяльную шыльду памяці Кастуся Каліноўскага, якая была скрадзеная з будынку кінатэатру “Вільнюс” у 1998 годзе. Усталяваць помны знак на ранейшае месца яны спрабавалі вярнуць на сьвята Незалежнасьці 25 сакавіка, аднак шыльду адабралі амонаўцы. Тады сябры альянсу сабралі больш за 500 подпісаў менчукоў пад зваротам да гарадзкіх уладаў і ўраду краіны з патрабаваньнем аднавіць шыльду і ўсталяваць помнік нацыянальнаму герою ў сталіцы Беларусі, — паведаміў у інтэрвію “Свабодзе” адзін зь лідэраў руху Юрась Карэтнікаў.
(Карэтнікаў: ) “Нам зь Менгарвыканкаму пасьля далі адказ, што на скрыжаваньні Першамайскай і Захарава плянуецца ўсталяваньне помніка Кастусю Каліноўскаму. Што Менгарвыканкам даручыў адміністрацыі Першамайскага раёну аднавіць шыльду на кінатэатры “Вільнюс” да кастрычніка. Усе гэтыя афіцыйныя паперы ў нас ёсьць”, — паведаміў Юрась Карэтнікаў.
Ці сапраўды ў Першамайскім раёне працуюць над аднаўленьнем скрадзенай шыльды Кастусю Каліноўскаму, я пацікавілася ў намесьніка кіраўніка камунальнай гаспадаркі па ідэалёгіі, што ў мясцовай адміністрацыі, Мікалая Крохмаля. Вось што ён адказаў:
(Крохмаль: ) “Не, мы ня можам самастойна гэтага рабіць — ні Каліноўскаму, ні іншым, хто ў нас ёсьць. Прапалі ў нас дзьве дошкі — Карбышаву і Фогелю, мы нават ня ўдзельнічалі, горад сам павесіў. Пасьля мне з ЖЭСу дакладвалі, што дошкі вісяць”.
Нежаданьне ўладных чыноўнікаў ушанаваць памяць Кастуся Каліноўскага гісторык і навуковец Леанід Лыч пракамэнтаваў гэтак:
(Лыч: ) “Нежаданьне ўладаў ушанаваць памяць Каліноўскага тлумачыцца тым, што гэта абавязала бы іх аналягічным чынам паклапаціцца і пра іншых выдатных асобаў, якія зрабілі значны ўклад у дасягненьне дзяржаўнай незалежнасьці беларускага народу. Мы яшчэ не адышлі ад заганнай практыкі, калі мэмарыяльна ўсхвалялі не нацыянальных герояў, а тых асобаў, якія сваімі дзеяньнямі прычынілі велізарную шкоду беларускаму народу”.
Як паведамляла Радыё Свабода раней, сёлета Палата прадстаўнікоў з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі скасавала з рэестру дзяржаўных узнагародаў ордэн Кастуся Каліноўскага.