Вылучацца Валеры Леванеўскі хоча ў Гарадзенскай-Паўночнай выбарчай акрузе №53 — па месцы жыхарства. У акруговай выбарчай камісіі ягонаму сыну Ўладзімеру сказалі, што бацька вылучацца можа, хаця знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. Праўда, паводле Выбарчага кодэксу кандыдат павінен падаць дакумэнты ў камісію асабіста. Але Ўладзімеру таксама сказалі, што іх можа здаць ён, калі бацька падпіша паперы.
(У.Леванеўскі: ) “Мы праз адваката перадалі яму сьпісы ініцыятыўнай групы і заяву. Адвакат занес іх яму, і мы атрымалі яго подпіс на гэтых дакумэнтах. На наступны дзень мы здалі гэтыя дакумэнты, але ўсё адно сумнеў быў”.
Каб падстрахавацца, Уладзімер Леванеўскі стаў тэлефанаваць у Цэнтарвыбаркам. Даведаўшыся пра ўсе акалічнасьці, там адказалі, што падсьледнаму Леванеўскаму вылучацца не забаронена. Пазьней у Цэнтарвыбаркаме патлумачылі:
(У.Леванеўскі: ) “Дадзенае пытаньне можна разьвязаць двума спосабамі. Першы: каб подпіс на гэтых дакумэнтах быў пацьверджаны, што гэта ягоны подпіс. А другі спосаб: мой бацька піша даверчы ліст на мяне, засьведчаны начальнікам турмы ў тым, што я магу ад ягонага імя падаць дакумэнты”.
Учора адвакату не ўдалося засьведчыць папераў у начальніка турмы. І сёньня, на момант перадачы гэтага матэрыялу, візы начальніку турмы на дакумэнтах Валерыя Леванеўскага, якія ён хацеў здаць у выбарчую камісію, яшчэ не было.
Вядома, што сёньня апошні дзень здачы сьпісаў ініцыятыўных групаў у акруговыя камісіі. Дарэчы, калега Леванеўскага па страйкаму і па крымінальнай справе аб абразе прэзыдэнта Аляксандар Васільеў таксама хоча вылучацца ў Палату прадстаўнікоў. Яму дакумэнты сваёй ініцыятыўнай групы здаць у камісію ўдалося. Вылучацца ён хоча таксама па месцы жыхарства — у Гарадзенскай-Занёманскай выбарчай акрузе №51. У А.Васільева на час сьледзтва ўзялі падпіску аб нявыезьдзе.
Учора ў шэсьць гадзінаў вечара старшы сьледчы пракуратуры Танкевіч вярнуў некаторыя рэчы, якія былі забраны ў Леванеўскіх падчас ператрусу на кватэры. Кампутарную тэхніку не аддалі, яна фігуруе ў крымінальнай справе аб абразе прэзыдэнта.
***
Адвакат Валерыя Леванеўскага Аляксандар Бірылаў лічыць, што крымінальную справу аб публічнай абразе прэзыдэнта Лукашэнкі працягваць немэтазгодна. Ад імя абодвух абвінавачаных па гэтай справе – Леванеўскага і Васільева – адвакат сёньня накіраваў хадайніцтва старшаму сьледчаму Ленінскай пракуратуры Горадні Альфрэду Танкевічу. Спадар Бірылаў напісаў у хадайніцтве, што пасьля азнаямленьня з матэрыяламі справы ён лічыць, што ў дзеяньнях абодвух абвінавачаных няма складу злачынства, таму ён просіць спыніць крымінальную справу.