Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 12 жніўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі, Менск Беларуская прэса розных гадоў 12 жніўня

“Крыніца”, 1924 год:

“У ночы з 3 на 4 жніўня адбыўся напад на павятовае месца Стоўпцы. Нападаючых было чалавек 100 з кулямётамі, з бомбамі і г.д. Пазабіралі грошы ў розных банках, павыпушчалі вязьняў і ўцяклі ў Савецкую Беларусь. Стоўпцы недалёка ад граніцы. Забіты на мейсцы адзін урадовец са стараства і 7 паліцыянтаў”.

“Звязда”, 1934 год. Правілы прыёму на 6-месяцавыя курсы завочнай партвучобы інструктараў пры райкамах і гаркамах КП(б)Б:

“Курсы рыхтуюць інструктароў пры райкомах і гаркомах КП(б)Б па завочнаму радыёпартнавучанню партыйна-камсамольскага актыва. На курсы прымаюцца члены партыі ва ўзросце не больш 35 год з агульна-палітычнымі ведамі ў аб’ёме соўпартшколы ІІ-й ступені і агульна-адукацыйнымі ведамі ў аб’ёме не ніжэй 5 класаў сярэдняй школы. Паступаючыя павінны трымаць іспыты па палітграмаце (Інгулава), арыфметыцы і белмове”.

“Чырвоная змена”, 1954 год. Ф.Олешчук пераканаўча даводзіць:

“Не толькі ў хрысціянскіх, але і ў іншых рэлігіях ёсць нямала свят, абрадаў, звычаяў, якія наносяць істотную шкоду будаўніцтву комунізма, перашкаджаюць росту прадукцыйнасці працы, развіццю соцыялістычнай гаспадаркі. Так, напрыклад, згодна з прадпісаннем іслама, веруючы абавязан зрабіць пяць разоў у суткі малітву і захоўваць кожны год знясільваючы 30-дзённы пост – уразу. Хіба гэта не адбілася-б на прадукцыйнасці працы, калі-б толькі ўсе веруючыя мусульмане выконвалі гэтыя прадпісанні іслама?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG