Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Трэба пакідаць радзіму на радасьць русыфікатарам і ворагам беларушчыны ў пошуках недзяржаўнай адукацыі”


RFE/RL Водгукі слухачоў – 11 жніўня . Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Кастусь, Сьветлагорск: ) “Я наконт навучаньня ў недзяржаўных установах. Справа ў тым, што я сам навучаўся ў Ваўкавыскім тэхнікуме эканомікі і права. Там усё таксама было: і кантроль, і адукацыйны ўзровень быў такі, як і ў дзяржаўных. Але афармленьне ў тэхнікуме было на высокім узроўні, я такога нідзе ня бачыў, і ў дзяржаўных такога ўвогуле ня будзе і няма напэўна.”

(Спадар: ) “Я наконт таго, што варта забараніць у Беларусі. Я мяркую, што трэба забараніць рэфэрэндум аб трэцім тэрміне прэзыдэнта. Такога ня можа быць і няма ні ў якой іншай краіне. Які б прэзыдэнт ня быў, ён павінен адбыць свой тэрмін – і ўсё, далей не.”

(Мікалай Качанаў: ) “Дабранач, супрацоўнікі! Хачу выказаць сваю думку пра тое, што нам беларусам патрэбнае вось цяпер. Я лічу, што мы ня маем права так жыць і так ставіцца да другіх і да саміх сябе. Таму што чалавек можа зрабіць добрае толькі тады, калі ён разумее, што ён робіць. А тутака неаб’ектыўная інфармацыя і адводзяцца набалелыя пытаньні ў нейкую іншую плоскасьць. І гэта ўсё з-за таго, што мы глядзім не ў сябе, не глядзім пра тое, што ў нас унутры, а глядзім некуды ў бок, на нейкага глядзім, а сябе толькі хвалім. Я гэта даўно ўжо заўважыў, але невядома мне, чаму так здараецца.

І яшчэ адно меркаваньне, чаму ў Беларусі шмат чыноўнікаў. Каб людзі працавалі трэба даць ім волю, ня трэба іх кантраляваць. А як няма як ім даваць свабоду, то іх трэба кантраляваць. А хто гэта робіць? Гэта робяць чыноўнікі, вось яны і жывуць добра, а астатнія – як хочаце, так і жывіце. Будзьце здаровы. Дзякую.”

(Ганна: ) “На пытаньне тыдня магу сказаць, што цяперашняя дзяржаўная навучальная ўстанова, у якой засталося так мала дзяржаўных месцаў, і ў каторых у асноўным вучацца за свае ўласныя грошы, у якой часам няма пахваліцца базавай практычнай падрыхтоўкай, можна сказаць толькі аб добрай тэарэтычнай падрыхтоўцы. Таму мая думка, што кожную навучальную ўстанову, якой бы формы яна не была, у першую чаргу ацэньваць па праграмах, па выкладчыцкіх саставах, па ўзроўню выкладчыкаў, бо ў нашых цяперашніх дзяржаўных установах могуць выкладаць і нават кіраваць людзі невысокага прафэсійнага ўзроўню. І прыкладаў таму многа. Лічу, што галоўная – ня форма адукацыі, дзяржаўная ці недзяржаўная, галоўнае – зьмест”.

(Слухач: ) “На пытаньне тыдня, ці жадаеце вы, каб вашыя дзеці вучыліся ў недзяржаўных вышэйшых установах, я бы адказаў цьвёрдым “Да! Так!” Таму што ўлады на Беларусі зьяўляюцца ворагам усяго недзяржаўнага, зьнішчаюць усё прыватнае і насаджаюць усё казённае, ад чаго патыхае ўсім казарменным духам фармалізму. Урад Беларусі для сваіх грамадзян стварае шматлікія перашкоды, калі яны паводзяць сябе незалежна, калі атрымліваюць выхаваньне й адукацыю ў незалежніцкай атмасфэры, свабодалюбівым духу. Таму трэба пакідаць радзіму на радасьць русыфікатарам і ворагам беларушчыны ў пошуках недзяржаўнай адукацыі”.

(Ігнацій: ) “Шаноўная Свабода! Я, зразумела, жадаю посьпехаў спартсмэнам на Алімпіядзе. Баюся толькі, што яны прадстаўляюць сабой краіну-ізгой у Эўропе. Таму калі яны заваююць чортаў тузін мэдалёў, 13, зь якіх тры залатых, будзе добра.”

(Спадар: ) “Наконт удзелу ў выбарах жадаю выказаць сваё меркаваньне. Напрыклад, ці сядзеце гуляць у “Даміно”, “Казла” з гульцом, які паводзіць сябе абы як, не па правілах, а да вас ставіцца строга, нават прыдзірліва, ды к таму ён яшчэ ўсё і вырашае паводле сваіх паняцьцяў? Так і выбары на Беларусі бяз выбараў. Вы пры гэтай уладзе заўсёды прагуляеце, застанецеся казлом альбо пеўням. Парушэньня ўжо пачаліся нават на раньняй стадыі рэгістрацыі ініцыятыўных груп. А што будзе далей?”

(Спадар: ) “Добры дзень! Я 19 сакавіка спрабаваў пайсьці працаўладкавацца ў дзіцячы садок ў Заслаўі. І за гэта заслаўскія выканкам і міліцыя ўзялі ў мяне штраф 10000 і выкралі ўсе мае дакумэнты на адукацыю. Так што, каб працаўладкавацца, трэба плаціць штраф 10000 рублей. Гэта загавар прэзыдэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Дзякуй. Да пабачэньня”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG