ГАЗА. У Паласе Газа ў лягэры для ўцекачоў Хан-Юніс адбыліся жорсткія сутычкі паміж палестынцамі і ізраільскімі вайскоўцамі, якія раніцай, выкарыстоўваючы танкі і самалёты, ўвайшлі ў лягер.
У выніку ракетнага ўдару з паветра, 12 палестынцаў былі параненыя.
Мэтай вайсковай апэрацыі, як паведамляе ізраільскае камандаваньне, было зьнішчэньне “тэрарыстычнай інфраструктуры”.