Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран не адмовіцца ад ядзерных распрацовак


43 ТЭГЕРАН. “Іран ня мае намеру спыняць свае ядзерныя распрацоўкі, нягледзячы на пагрозы Вашынгтону”, - пра гэта чарговы раз заявіў сёньня прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі. Напярэдадні, Злучаныя Штаты выказалі занепакаеньне тым, што Іран распрацоўвае ядзерную зброю, а таксама заявілі, што Рада бясьпекі ААН павінна разгледзець пытаньне аб увядзеньні санкцыяў супраць Ірану. Між тым іранскія ўлады настойліва заяўляюць, што ўсе працы што да ўзбагачэньня ўрану, вядуцца выключна для цывільных патрэбаў.
XS
SM
MD
LG