БАГДАД. Ірацкі ўрад загадаў Ірацкаму нацынальнаму Кангрэсу – партыі, якую ачольвае Ахмад Чалабі, пакінуць штаб-кватэру ў Багдадзе. Некалькі дзён таму Чалабі быў абвінавачаны ў падробцы буйной партыі ірацкіх дынараў старога ўзору. Сам Ахмад Чалабі, які пакуль застаецца па-за межамі Іраку, сказаў, што абвіначаньні супраць яго палітычна матываваныя і іх лёгка абвергнуць.