ГДАНЬСК. Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус заявіў, што жадаў бы вырашыць праблемы польскай нацыянальнай меншасьці у Літве як мага хутчэй. Валдас Адамкус наведаў Польшчу у суботу, дзе сустракаўся з прэзыдэнтам Польшчы Аляксандрам Квасьнеўскім. Цягам гэтага аднадзённага візіту абмяркоўвалася сытуацыя меншасьцяў у абедзьвух краінах і польска-літоўскае супрацоўніцтва. У Літве дасюль ня вырашанае пытаньне адносна напісаньня польскіх імёнаў і вяртаньня зямельных надзелаў палякам Віленшчыны. Неабходнасьць вырашыць гэтыя праблемы акцэнтавалі абодва прэзыдэнты. Таксама абмяркоўвалася супрацоўніцтва Польшчы і Літвы у праектах, злучаных з электраэнэргіяй, газам і разьвіцьцём інфраструктуры.