Як пішуць “OON“ (“Верхнеаўстрыйскія навіны”) у артыкуле “Маніякальнасьць, якая ня лечыцца”, любая манія здольная зьмяніць чалавека. У выніку губляюцца самаацэнка і сумнеў. Беларускі лідэр са сваім маніякальным імкненьнем да ўлады становіцца ўсё больш бесцырымонным. Справа ня толькі ў тым, што ён насуперак дзейнай Канстытуцыі імкнецца працягнуць свае паўнамоцтвы і кідаецца на апазыцыю. Цяпер ён закрыў адзін з апошніх недзяржаўных ўнівэрсытэтаў — ЭГУ.
Тое, што рэпутацыя Беларусі ўсё больш пагаршаецца, даўно не хвалюе Лукашэнку. Захад ізаляваў яго і такім чынам ускосна дазволіў узяць у закладнікі 10-мільённы народ, — пішуць “OON”.
Паводле венскай “Die Presse”, сёньня Беларусь пакутуе ад, бадай, самага рэпрэсіўнага рэжыму ў Эўропе. У выніку той ізаляцыі, да якой яе за 10 гадоў прывёў прэзыдэнт, у Беларусі, па сутнасьці, не засталося іншага выбару, як шукаць выратаваньня праз далучэньне да Расеі.
Як піша “Die Presse”, калі Лукашэнка заяўляе пра штосьці кшталту паляпшэньня дачыненьняў з Эўропай, у тым ліку пра магчымасьць далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу ў выніку знойдзеных кампрамісаў, гэта ня проста супярэчліва, гэта поўная ілюзія. У рэчаіснасьці ўсё трагічна. Пакуль гэты непрадказальны, прагны да ўлады палітык застаецца на сваёй пасадзе, Беларусь ня будзе мець ніякай эўрапейскай пэрспэктывы і будзе заставацца прыдаткам Расеі, — піша “Die Presse”.