ТЭГЭРАН. Іран адмовіўся вярнуць Іраку самалёты, якія былі перададзеныя Ірану часова паводле загаду Садама Хусэйна у 1991 годзе, на пачатку вайны у Пэрсыцкай затоцы.
Прадстаўнік міністэрства замежных справаў Ірану заявіў, што гэтае пытаньне павінна абмяркоўвацца не з цяперашнім часовым – пераходным, – ўрадам Іраку, але з ўрадам “сапраўдным, дэмакратычна абраным”.
На мінулым тыдні ірацкі міністар абароны зьвярнуўся да Ірану адносна вяртаньня 130 грамадзянскіх і вайсковых самалётаў.