(Жыхар Менску: ) “26 ліпеня ў перадачы “Праскі акцэнт”, якую вёў Дракахруст з палітолягамі, прозьвішчы якіх я не запамятаў, была пустая “трепология”, нічога канкрэтнага. Гэта ж толькі марнаваньне часу з балянсу Свабоды. Яна карысьці не дае. Тое, што гэты рэжым забараняе праводзіць масавыя мерапрыемствы на плошчы Якуба Коласа сьведчыць аб тым, што ён баіцца свайго народу – і гэта ясна кожнаму дурню, і палітолягі тут непатрэбныя. Калі б Лукашэнка не баяўся свайго народу, ён дазволіў бы праводзіць народу свае мерапрыемствы ў Палацы Рэспублікі, а ня толькі на плошчы Якуба Коласа. Гэта факт, які не патрабуе доказу ніякімі палітолягамі. Дзякуй”.
(Зіноўеў: ) “Наконт звальненьня музыкантаў “Палаца” зь “Белканцэрту”. На закрыцьці “Славянскага Базару” Барыс Маісееў выступіў з расшпіленай шырынкай, але гэты выпадак расейскага блатнога юродзтва на беларускай сцэне для “Белканцэрту” не такі важны, як удзел “Палаца” у канцэрце апазыцыі. Дзякуй”.
(Лусевіч Міхаіл, Ліда: ) “Як мне падалося, вы шкадуеце аб тым, што рэжым Лукашэнкі зачыніў карпункт РТР на Беларусі. Што тычыцца мяне, то скажу так, што я абсалютна аб гэтым не шкадую. Прабачце, але толькі, відаць, недальнабачны чалавек альбо той, які гатовы прымаць усякія словы на свой адрас, як нейкую хвалу, ня бачыць таго, што расейскія каналы ніколі не былі за нашую дэмакратыю, ніколі не былі за нашую незалежнасьць – гэта датычна ўсіх каналаў, у тым ліку і супэрдэмакратычнага каналу НТБ – а калі што і паказваюць, то паказваюць яны папросту тады, калі чарговае абвастрэньне сытуацыі паміж Пуцінам і Лукашэнкам, калі Лукашэнка зноў упіраецца і не аддае Беларусь у абдымкі Расеі. Таму хай хоць усіх зачыняць, а Лукашэнка пабольш створыць нашых каналаў, бо гэта будзе для нас добрай базай ў будучым стварыць шмат каналаў, сапраўды беларускіх”.
(Слухач: ) “Чаму сёньня Свабода не гаварыць, а толькі хрыпіць?”
(Спадар: ) “Добрай раніцы! Я наконт мітынгу, які прайшоў 21 ліпеня. Па Беларускім тэлебачаньні выступіў адказны работнік і выказаўся, што на мітынгу было 193 чалавекі. А так з гэтага выдаецца толькі адно, што ўлады праводзяць татальнае сачэньне за кожным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь. Дзякуй”.
(Спадар: ) “Добры дзень! Вас турбуюць зь Міжнароднага аэрапорту Менск-2. Толькі што павінен быў адбыцца вылет на Маскву – была затрымка. Але што самае дзіўнае, што спачатку пасажыраў пасадзілі ў самалёт, потым завялі рухавікі і толькі потым стала вядома аб нейкай дробнай паломцы. Потым спачатку папрасілі падыйсьці да выхаду, потым зноў пасадзілі, потым правялі нейкія выпрабаваньні ў самалёце і нарэшце нас высадзілі. Вось зараз знаходзімся ў зале чаканьня. Вось такі ранішні рэйс на Маскву. Так што вось як цікава атрымліваецца: у нас спачатку рухавікі заводзяць, а потым ужо даведваюцца пра няспраўнасьці. І, канечне, кавай ніхто не частуе. Вось, калі ласка, зьвяжыцеся, запытайце, у чым паломка. Нам сказалі, што аб гэтым будзе вядома праз гадзіну, можа, да вас інфармацыя хутчэй дойдзе. Мне яшчэ цікава, каб вы дапамаглі даведацца, якія правы ў пасажыраў, зь якімі здараюцца падобныя выпадкі.З павагай”.
(Слухач: ) “Дзялюся інфармацыяй. Учора сын зь нявесткай прыехалі з Тайлянду. Ён патэлефанаваў і сказаў, што па ўсёй Азіі, і дальняй, і сярэдняй, і блізкай паведамлялі, круцілі два дні ці болей стужку, як лукашэнкаўскі рэжым распраўляўся зь дзецьмі на плошчы Якуба Коласа. Яны езьдзілі па камэрцыйных справах, але кажа, што пасьля гэтай перадачы пра Беларусь, беларусаў слухаць ніхто ня хоча – абняславілі Беларусь, справакавалі Беларусь на ўвесь сьвет. Вось што, каб вы ведалі. А сёньня нешта Свабода на расейскай мове гаварыла, нямецкая хваля гаварыла, BBC гаварыла, а Свабода па-беларуску хрыпела толькі. У чым справа? Дзякуй”.