Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“За дзесяцігодзьдзе кіраваньня Лукашэнкі запомнілася ўхваленьне ім гітлераўскіх парадкаў: гэта адзінае, што ён ажыцьцяўляе”


RFE/RL Водгукі слухачоў – 26 ліпеня. Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Саскевіч Мікола: ) “Дзень добры, шаноўнае панства! Хачу адказаць вашаму слухачу, які казаў пра быццам бы разагнаную дэманстрацыю ў Бэрліне. Дык вось, вы мяне, слухач, канечне, прабачце, я вас ня ведаю, але па вашым выказваньням можна падумаць, што вы альбо “сексот”, альбо напоўнены дыктатарскай прапагнадай, альбо робіце выгляд, што нічога не разумееце.

На вуліцах Бэрліна і на вуліцах Варшавы агрэсіўныя глябалісты наладзілі пагром, білі вітрыны, пераварочвалі аўтамабілі, зьбівалі паліцыянтаў, кідалі ў паліцыю запальныя сумесі, пэтарды. Канечне, у такім выпадку паліцыя проста абавязана прыняць меры, ніхто нават спрачацца ня будзе. А тое, што адбываецца і адбывалася на вуліцах Менску – нешта неверагоднае. Народ мірна ідзе па вуліцах, выступае супраць дыктатарскага антынароднага рэжыму, тым больш быў дазвол на шэсьце, народ нікога не чапае, нічога не ламае, проста людзі выконвалі свой грамадзянскі абавязак, які дазваляе Канстытуцыяй РБ, пачытайце; а бандыцкі амон, дыктатарскі СС, зьбівае жанчын, дзяцей, сталых людзей, мужчын – карацей, усіх падрад ні за што ні пра што. Гэта злачынства. Мне сорамна і крыўдна, што сярод амону шмат маладых здаровых хлопцаў-беларусаў. Няўжо яны не разумеюць, што дапамагаючы гэтаму дыктатару, цыганскаму барону, яны становяцца саўдзельнікамі ў зьнішчэньні будучага нашых дзяцей, будучага нашай краіны, ператварэньня Беларусі ў краіну рабоў, і становяцца злачынцамі, здраднікамі свайго народу? Дзякуй за ўвагу. Жыве Беларусь і Свабода!”

(Спадар: ) “Вітаю вас! За дзесяцігодзьдзе кіраваньня Лукашэнкі запомнілася ўхваленьне ім гітлераўскіх парадкаў. Тым больш, што гэта адзінае, што сапраўды ён паступова ажыцьцяўляе. Бывайце!”

(Маісеенка Генадзь: ) “Прывітаньне, шаноўныя! Што гаманіць накшталт угодкаў панаваньня Ваўкавуса – большасьць народу беларускага ўжо занадта аб гэтым адгаманілася. Мушу толькі адно да агульнай гамонкі дадаць.

Калі гаварыць шчыра, па-сусьветнаму, па-хрысьціянску, наш першы прэзыдэнт да таго ўсім надакучыў і нарабіў столькі дрэннага і дурнога, што калі ён раптоўна зьнікне куды-небудзь, дык яго будзе папросту не хапаць усім на Беларусі, бо ўсім ён патрэбен як пачвара і сьметнік. Адзінае, што ён добрае зрабіў за гэтыя гады – гэта тое, што ён сапраўды запусьціў усю гаспадарку і жыцьцё беларускае да такой ступені, што калі прыйдзецца апасьля яго зьнікненьня ісьці ў Эўропу, нам ня трэба, амаль ня трэба, будзе рэфармаваць гаспадарку і латвіць да гэтага вельмі вялікія грошы. Прыйдзецца пачынаць з нуля. А што засталося ад былога пойдзе ці да на лом, ці ў Галівуду – вельмі добры блякбастэры атрымаюцца, калі іх рабіць на нашых заводах і прадпрыемствах. Яшчэ і грошы атрымаем, бо ня прыйдзецца латвіць ужо за іх лом, бо сусьветная гаспадарка гэта постіндустрыяльная грамадзтва, таму што ўсё гэта, што ў нас ёсьць, па вялікаму рахунку нікому непатрэбна”.

“Маленькая рэплічка. Паважаныя кандыдаты ў Палатку прышласьці! Пачынайце, ня гледзячы на вэртыкаль, паціху выбарчую кампанію ўжо зараз. І галоўнае: гаманіце праўду, праўду, не саромячыся аб тым, што, як калісьці гаварыў Старк у “Всей президентской рати”, што мы “ідыёты” і што Беларусь ідзе “ідыёцкім шляхам”, і што выратаваньне ў адзіным – ліквідаваньне ўсяго лукашысцкага і савецкага адразу, бо па іншаму ня будзе ні Беларусі, ні беларусаў. Часу на памяркоўнасьць няма. Вось тады народ і пойдзе за вамі, бо яму ягоная памяркоўнасьць надакучыла да брыдоты, да блявачкі, а вашыя спрэчкі і крокі пакрыху акрамя злобы і нянавісьці да вас нічога не выклікае ў паспалітнага люду, з гэтым сам сустракаўся. Так што будзьце рашучыя і зьлейшыя супраць зла! Адмерце меркаю за ягоныя меркі, як гэта гаварылася ў Бібліі, толькі па-хрысьціянску і эўрапейску. Да пабачэньня”.

(Ангеліна Майсюта: ) “Спадару Лукашуку. Пачытайце ўважліва Біблію, усю Біблію, і стары Новы Запавет. Усе боскія справы на зямлі робяцца праз людзей. І Зянон Пазьняк пасланы нам Богам. Гэта яшчэ калісьці заўважыў і Быкаў. Зянон Пазьняк Беларусі пасланы Богам! Усяго добрага.”

(Слухач: ) “Добры дзень! Даволі часта вам тэлефануюць прыхільнікі рэжыму і выказваюць яму словы падтрымкі. Я прывяду для іх адзін элемэнтарны факт: на прэс-канфэрэнцыі Лукашэнка сказаў пра загад для выбарчай камісіі, каб 30 адсоткаў цяперашніх дэпутатаў былі абраныя на наступны тэрмін. Хіба гэта, паважаныя прыхільнікі рэжыму, не даказвае, што выбарчая камісія ня лічыць галасы людзей, а выконвае загад дыктатара? Хіба гэта не даказвае, што Лукашэнку не турбуе голас народа? Што Лукашэнка адкрыта без сумленьня і сораму парушае галоўны закон? Што вы на гэта скажыце, паважаныя прыхільнікі рэжыму?”

(Спадар: ) “Добры вечар! Дзесяцігадовае кіраваньне Лукашэнкі – гэта проста нейкі жах. Куды глядзіць Эўропа, зусім не зразумела. У цэнтры Эўропы адбываецца такое, што проста дзіва нейкае, словаў няма. Як ён сабе паводзіць! Ён вырас, гэта ўсё псыхалягічна, а ў дзяцінстве, дарэчы ён гэта не хавае, былі праблемы. З гэтымі людзьмі ўсё зразумела. Ён прызнае толькі сілу. Куды глядзіць Эўропа? Гэта нейкае дзіва. У мяне ўжо сын за гэты час вырас. Эўропа павінна прымяніць нейкія санкцыі. Мы можам усе папакутаваць, але трэба неяк вырашаць гэтую праблему. Зараз зноў пачнуцца выбары, потым рэфэрэндум – усё гэта зразумела. Трэба сказаць, што ўсе яны дзяржаўныя злачынцы. Проста трэба сапраўды сілай! Югаславію, бедную праваслаўную краіну, хоць яны і вінаватыя, але сапраўды пакаралі. А тут бязьмежжа поўнае. У іх ні сумленьня, ні гонару – Тозікі, Козікі. А зараз падрастае гэтае новае пакаленьне, так званыя сілавыя структуры, а як яны сябе паводзяць. Трэба ж нешта рабіць, хлопцы!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG