“Народная воля” прайграла два судовыя працэсы паводле пазоваў былога старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Ягора Рыбакова і прадпрымальніка Сяргея Атрошчанкі. Хаця суд і зьнізіў памер кампэнсацыяў да 30 тысячаў даляраў, гэтай сумы хапіла, каб зьнішчыць газэту”, – піша “Rzeczpospolita”.
Далей польскі штодзёньнік падае словы галоўнага рэдактара “Народнай Волі” Іосіфа Сярэдзіча, які кажа, што ініцыятарамі працэсу супраць газэты былі прадстаўнікі беларускіх уладаў, якія намагаюцца зьліквідаваць любыя крытычныя галасы напярэдадні парлямэнцкіх выбараў. Гэтаксама сьцьвярджае і аўтар матэрыялу ў штодзёньніку “Rzeczpospolita”.
“Аўтары пазоваў супраць “Народнай Волі” – гэта людзі, зьвязаныя з Лукашэнкам. Прыкладам, Сяргей Атрошчанка ўжо браў удзел у ліквідацыі іншай калісьці вельмі папулярнай у Беларусі незалежнай газэты “Свободные Новости”, – адзначае ў сёньняшнім нумары аўтарытэтны польскі штодзёньнік “Rzeczpospolita”.