Паводле апошніх інфармацыяў, сёньня газэта ня выйдзе. Учора ўвечары галоўны рэдактар “Народнай волі” Іосіф Сярэдзіч у размове са мной распавёў, што судзьдзя Ленінскага раёну Менску Дзьмітры Жданок яму катэгарычна паведаміў: калі будзе выплачаная ўся прызначаная рашэньнямі судоў сума паводле пазоваў Атрошчанкі і Рыбакова, толькі тады будзе зьнятая забарона на друкаваньне газэты. Усе прапановы Іосіфа Сярэдзіча аб паступовай выплаце грошай былі адкінутыя.
(Cярэдзіч: ) “Вы на бочку грошы, а мы праз 15 хвілін разблякуем друкарню”.
(Карэспандэнтка: ) “І якія будуць Вашыя далейшыя дзеяньні?”
(Сярэдзіч: ) “Сёньня ўжо езьдзіў у Белсаюздрук, які нам за апошні месяц павінен па абласьцях. Нам каля 40 мільёнаў павінны толькі дзяржаўныя ўстановы пералічыць. Падгайны са сваёй структуры павінен недзе 15 мільёнаў”.
(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, але рэдакцыя працуе ў звычайным рэжыме?”
(Сярэдзіч: ) “У звычайным рэжыме, але адзінае, што друкарня не друкуе тое, што мы робім”.
А якая была першая рэакцыя грамадзкасьці на нявыхад газэты? На тэрмінова скліканую Іосіфам Сярэдзічам прэсавую канфэрэнцыі прыйшло столькі чалавек, што многім зь іх проста не хапіла месца ў рэдакцыі “Народнай волі”, і яны слухалі галоўнага рэдактара ў калідоры. Прыйшлі дыпляматы краінаў Эўразьвязу, прадстаўнікі офісу АБСЭ, лідэры й чальцы палітычных партый.
Адмысловую заяву ўжо зрабіла Беларуская асацыяцыя журналістаў. У ёй гаворыцца, што сытуацыя вакол “Народнай волі” мае пад сабой відавочны палітычны падтэкст – зьнішчыць масавае і папулярнае незалежнае выданьне. Сьпех дзяржаўных службаў, магчыма, тлумачыцца тым, што краіна ўступіла ў пэрыяд парлямэнцкай выбарчай кампаніі, у ходзе якой непазьбежна абвастрыцца палітычнае й ідэалягічнае супрацьстаяньне розных сацыяльных групаў, у тым ліку ўлады і прэсы, гаворыцца ў заяве БАЖ.
Дарэчы, як адзначыў для Радыё Свабода намесьнік старшыні Беларускай Асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, вельмі падобныя сытуацыі калісьці былі з газэтамі “Навіны” і “Наша свабода”.
(Бастунец: ) “Газэта “Навіны” перастала выходзіць у верасьні 1999 году пасьля таго, як быў задаволены пазоў Шэймана. На той час ён быў дзяржсакратаром Рады Бясьпекі. Выхад газэты “Наша свабода” быў прыпынены ў 2002 годзе пасьля пазову старшыні Дзяржкантролю Анатоля Тозіка. У 2001 годзе была спроба прыпыніць дзейнасьць “Свободных новостей”. Праз год, у жніўні 2002 году, “Свободные новости” былі закрытыя Сяргеям Атрошчанкам, імя якога фігуруе цяпер у справе з “Народнай воляй”. Летась найбольш красамоўны прыклад зь “Белорусской деловой газетой” і выданьнямі, у якіх потым друкаваліся матэрыялы БДГ”.
Намесьнік старшыні Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Андрэй Бастунец адзначае, што гэта – найбольш красамоўныя прыклады з агульнанацыянальнымі сродкамі масавай інфармацыі, але і ў рэгіянальных незалежных СМІ таксама былі праблемы.
Гл. таксама:
Сёньняшні нумар “Народнай волі” ня выйшаў