Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Прыднястроўя разблякавалі чыгуначныя каляіны


КІШЫНЭЎ. Улады Прыднястроўя разблякавалі сёньня чыгуначныя каляіны, якія праходзяць праз рэгіён і зьвязваюць Малдову з Украінаю й Расеяй. Паводле лідэра Прыднястроўя Ігара Сьмірнова, гэты крок быў зроблены ў адказ на пастанову афіцыйнага Кіева не блякаваць прыднястроўскага экспарту й імпарту. Як паінфармавала афіцыйнае прыднястроўскае агенцтва “Ольвия-пресс”, цяпер грузы з Прыднястроўя Ўкраіна прапускае бяз мытнага афармленьня Малдовы.
XS
SM
MD
LG