Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр фатограф Карцье-Брэсон


ПАРЫЖ. Міністэрства культуры Францыі рыхтуе цырымонію паховінаў аднога з найвялікшых фатографаў сучаснасьці Анры Карцье-Брэсона, які памёр у панядзелак у веку 95 гадоў. Ён быў легендаю францускай рэпартэрскай фатаграфіі, непаўторным у мастацтве “схапіць” у кадар самыя важныя моманты падзеі. Ён здымаў грамадзянскую вайну ў Гішпаніі, вызваленьне Парыжу, забойства Махатмы Гандзі, падзеньне камуністычнага рэжыму ў Пэкіне ў 1949-м.
XS
SM
MD
LG