НЬЮ-ЁРК. Рада бясьпекі ААН сёньня будзе абмяркоўваць праблемы Косава. Падставаю для абмеркаваньня стане выступ генэральнага сакратара ААН Кофі Анана. Анан заклікаў краіны-ўдзельніцы арганізацыі палепшыць супрацоўніцтва зь Міжнародным трыбуналам у пытаньнях былой Югаславіі, каб дапамагчы яму завяршыць працу.
Учора Рада прыняла заяву, у якой выказала занепакоенасьць недастатковым фінансаваньнем трыбуналу. У сваёй заяве Рада таксама заклікае іншыя краіны дапамагчы затрымаць ваенных злачынцаў, у першую чаргу Радавана Караджыча й Ратку Младзіча.