Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судан: пратэсты супраць умяшаньня


ХАРТУМ. У сталіцы Судану дзясяткі тысяч чалавек узялі ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць замежнага ўмяшаньня ў правінцыі Дарфур. Дэманстранты заяўлялі, што гатовыя абвясьціць сьвятую вайну – джыгад – і памерці, калі замежныя войскі ўвойдуць у Судан. Рада Бясьпекі ААН запатрабавала ад ураду Судану на працягу месяца раззброіць арабскія аддзелы, якія тэрарызуюць жыхароў правінцыі Дарфур. За год там былі забітыя ня менш як 30 тысяч чалавек. Рада Бясьпекі пагражае Судану суровымі захадамі, калі зьверствы ў Дарфуры ня будуць спыненыя.
XS
SM
MD
LG