ДАМАСК. У Сырыі вызваленыя каля ста палітычных зьняволеных, у тым ліку лідэр камуністаў Імад Шыху, які правёў у зьняволеньні амаль 30 гадоў. Паводле зьвестак сырыйскіх праваабаронцаў, за апошнія два тыдні ў краіне з турмаў выпушчаныя звыш 250 палітзьняволеных. Шмат хто зь іх быў зьвязаны з ісламскімі фундамэнталістамі і ўжо адбыў тэрмін свайго зьняволеньня. Праваабаронцы заклікалі пакласьці канец палітычна матываваным арыштам і адмяніць надзвычайнае заканадаўства, уведзенае ў Сырыі ў 1963 годзе.