ПАРЫЖ. Новыя рэкорды цэнаў на нафту ўстаноўленыя сёньня на таварных біржах Лёндану й Нью-Ёрку. На лёнданскай Міжнароднай нафтавай біржы барэль дасягнуў гістарычнага максымуму – 40, 99 даляра. На Нью-Ёрскай таварнай біржы барэль нафты каштуе 44 даляры 30 цэнтаў.