Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная супольнасьць крытыкуе пляны Ізраілю павялічыць паселішча на Заходнім беразе


ЕРУСАЛІМ. Міжнародная супольнасьць крытыкуе кіраўніцтва Ізраілю за плян павялічыць самое буйное паселішча на Заходнім беразе Ярдану. Учора пра гэты плян са спасылкай на неназваных афіцыйных асобаў паведамілі інфармацыйныя агенцтвы. Паводле іх зьвестак, прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон і міністар абароны краіны Шауль Мафаз ухвалілі будаўніцтва 600 новых дамоў у паселішчы Маалех Адумін. Прэсавы сакратар Дзярждэпартаманту ЗША Адам Эрэлі сказаў, што гэтыя пляны супярэчаць абавязаньням Ізраілю, што выцякаюць з пляну блізкаўсходняга ўрэгуляваньня, вядомага як “дарожная мапа”. Паводле прадстаўнікоў Галяндыі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязу, гэтыя пляны супярэчаць як літары, так і духу дарожнай мапы. Брытанія выказала занепакоенасьць ды заклікала Ізраіль адмовіцца ад плянаў будаўніцтва. Міністар замежных справаў Эгіпту назваў пляны ізраільскага кіраўніцтва “працягам правакацыйнай палітыкі Ізраілю”.
XS
SM
MD
LG