Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парагваі абвешчаная 3-дзённая жалоба, ахвярамі пажару сталі 340 чал.


АСУНСЬЁН. У Парагваі абвешчаная трохдзённая жалоба з нагоды гібелі 340 чалавек пад час пажару ў гандлёвым цэнтры. Распачатае сьледзтва. Паводле сьведкаў, пасьля выбуху й пачатку пажару ахова заблякавала дзверы, каб перашкодзіць магчымым крадзяжам. Арыштаваны ўладальнік гандлёвага корпусу заявіў, што не аддаваў такога загаду. Мяркуецца, што прычынай выбуху была ўцечка газу на кухні ў рэстаране комплексу.
XS
SM
MD
LG