Тры новыя станцыі мэтро плянуецца адкрыць у наступным годзе, на Дзень горада, паведаміў начальнік будаўніцтва Менскага мэтрапалітэну Сяргей Мярцалаў. Гэта станцыі другой лініі менскага мэтро – "Спартыўная", "Кунцаўшчына" і "Каменная". Нагадаем, што станцыя "Спартыўная" першапачаткова мелася называцца "Ракаўская". Але Гарвыканкам зьняў назву "Ракаўская", нібыта з прычыны немілагучнасьці слова.
Сёлета пачнецца будаўніцтва мэтро ў раёне Паўднёвы Захад лініі "Інстытут Культуры" – "Пятроўшчына".
Сёлета пачнецца будаўніцтва мэтро ў раёне Паўднёвы Захад лініі "Інстытут Культуры" – "Пятроўшчына".