ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш пагадзіўся з прапановай камісіі, якая расьсьледавала тэракты 11 верасьня 2001 г., стварыць пасаду дырэктара нацыянальнай выведкі.
Дырэктар будзе асноўным дарадцам прэзыдэнта ў пытаньнях выведкі і будзе каардынаваць дзеяньні вы-выведкавых службаў у краіне й за мяжою.
Учора Джордж Буш абвесьціў гэта у Белым Доме. У часе свайго выступу ён таксама прапанаваў стварыць нацыянальны контратэрарыстычны цэнтар, у якім будзе захоўвацца і аналізавацца інфармацыя пра тэрарыстычную дзейнасьць. Гэты цэнтар будзе падаваць штодзённа справаздачу прэзыдэнту адносна тэрарызму.
Буш не пагадзіўся з рэкамендацыямі камісіі, што і дэрэктар і цэнтар павінны разьмясьціцца у Белым Доме.