Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча чакае выбачэньня ад Расеі


ВАРШАВА. Міністар замежных справаў Польшчы Ўладзімеж Цімашэвіч заявіў, што Расея павінна перапрасіць палякаў за бязьдзеяньне савецкіх войскаў у часе Варшаўскага паўстаньня 1944 году. 1-га жніўня Польшча адзначыла 60-ыя ўгодкі пачатку Варшаўскага паўстаньня. За два месяцы баёў у Варшаве загінулі звыш 200 тысяч палякаў, гістарычны цэнтар Варшавы быў фактычна цалкам разбураны. Ні савецкія войскі, ні войскі заходніх альянтаў не прыйшлі на дапамогу паўстанцам. На ўчорашняй цырымоніі ў Варшаве не было ніводнага афіцыйнага прадстаўніка Расеі.
XS
SM
MD
LG