Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэрал басьнійскіх сэрбаў вярнуўся з Гааскай турмы


ЗАГРАБ. Былы генэрал басьнійскіх сэрбаў Ціхамір Блашкіч, якому Міжнародны трыбунал у Гаазе скараціў да дзевяці гадоў 45-гадовы тэрмін зьняволеньня, быў датэрмінова вызвалены й вярнуўся сёньня ў Харватыю. Генэрал знаходзіўся ў Гааскай турме з 1996 году. У 2000 годзе ён быў асуджаны за злачынствы супраць чалавечнасьці й ваенныя злачынствы ў часе вайны ў Босьніі ў 1992-95 гадох. Мінулым тыднем суд зьняў з Блашкіча 17 з 20 абвінавачваньняў, у тым ліку вінавачаньне ў этнічных чыстках.
XS
SM
MD
LG