Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бобі Фішэр просіць прытулку


ТОКІЁ. Экс-чэмпіён сьвету ў шахматах Бобі Фішэр афіцыйна зьвярнуўся да японскіх уладаў з просьбаю аб палітычным прытулку. Гэта ўжо другая апэляцыя Фішэра на пастанову суду аб яго дэпартацыі ў ЗША, дзе яму з 1992 году выстаўленыя абвінавачаньні ў парушэньні міжнародных санкцыяў супраць Югаславіі. Ігнаруючы санкцыі, Фішэр правёў у 1992 годзе ў Югаславіі шахматны матч з Барысом Спаскім. У выпадку экстрадыцыі Фішэра ў ЗША яму пагражае турэмнае зьняволеньне тэрмінам да 10 гадоў і штраф да 250 тысяч даляраў. Пра гатовасьць даць шахматысту прытулак заявілі Сэрбія й Чарнагорыя.
XS
SM
MD
LG