Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Такое бездапаможнае становішча ад Лукашэнкі, як тады [у 1944] ад партызан у лесе”


RFE/RL Водгукі слухачоў – 21 ліпеня. Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Спадар: ) “Мне вельмі цяжка гаварыць. Адключыў тэлевізар, узрушаны гэтым нахабным паведамленьнем Лукашэнкі. Ну падумаць толькі! Я ўспрыняў гэта, як у 1944 годзе на Радаўніцу ў партызанскім лесе, калі ахова партызан паведаміла нам, што раніцай прыйдуць немцы ў лес – ратуйцеся, як магчыма, але збор будзе ля штабу. Вось такое бездапаможнае становішча другаразовае цяпер паўтарылася ад Лукашэнкі, як тады ад партызан у лесе. Бездапаможнымі былі мы. У нас жа не было ня зброі – нічога, мы цывільныя былі, а сваякі ў партызанах былі. Вось і цяпер тая самая бездапаможнасьць. Няўжо беларускі народ абрыд? Што ён ня здолее зваліць гэтага нягодніка? Дзякуй за ўвагу.”

***

(Спадар: ) “Калісьці Лукашэнка зрабіў такі ўказ “старыя грошы выдаваць не наяўнымі, а па чэкавым кніжкам”, напрыклад 3 243 старых грошаў дзесьці 10 000 усяго, а на сёньняшні курс гэта было б 10 мільёнаў рублёў. Гэта вельмі абуральны ўказ. Па гэтай кніжцы чэкавай трэба ісьці ў дзяржаўныя крамы за прадуктамі, у той час як на рынках усё таньней. Гэта ён так ратаваў свае дзяржаўныя крамы. Гэта вельмі абуральны ўказ! Да пабачэньня. Усяго добрага.”

***

(Валеры Каралёў, Мёры ) “Па сьвежых сьлядах гэтай званай прэзыдэнцкай прэс-канфэрэнцыі ўзьнікла ў мяне некалькі пытаньняў да прэзыдэнта ды тых, хто сёньня рохкаюць ля ягонага карыта, знойдзеныя на сьметніку ды вымытыя, адшліфаваныя і зробленыя прэзыдэнтам рознымі кіруючымі міністрамі, пасламі, рэктарамі ды дырэктарамі. Мусіць ужо тое карыта прэзыдэнцкае па троху пусьцее, што Рыбакову з Жураўковай мусіць пойла зь яго стала не хапаць.

Па-другое, цікава было б даведацца, адкуль ідуць і кім кантралююцца тыя памыі, якімі частуе са свайго карыту прэзыдэнт.

А па-трэцяе, і самае галоўнае, браткі-беларусы, ці ня стала вам сорамна, што першы твар у дзяржаве за 10 год свайго кіраваньня так і не падняўся вышэй узроўню зьвенавога жывёлагадоўчага зьвяна, бо, гледзячы па прэс-канфэрэнцыі, такім ён і застаўся, вельмі ж ужо пуншлівым ды хамаватым.”

***

(Жыхар Менску: ) “Шаноўная Свабода, добрай раніцы! У мяне пытаньне. Растлумачце, ці прадугледжана ў Канстытуцыі лукашэнкаўскае жаданьне ламаць закон двухразовага абраньня прэзыдэнтам на трэці праз рэфэрэндум? Так рабіць законна ці гэта крымінальная шчылінка, каб працягнуць сабе тэрмін прэзыдэнцтва? Бо мы ведаем, як галасаваньне махлюецца! Дзякуй за ўвагу.”

***

(Спадар: ) “Больш за ўсё сёньня ўразіла выступленьне Лукашэнкі ў Ташкенце ў сьнежні ці 1995 ці 1994 году, калі ён заявіў, што будзе рабіць пастаўкі Узбэкістану ўсімі сіламі свайго народу, але вам будзем рабіць пастаўкі раўнамерна. Вось гэта казаў прэзыдэнт, які стараўся рабіць усё для народу.”

***

(Слухач: ) “Вітаю цябе, Свабода! Ніяк не магу зразумець, чаму наш народ так забываецца на тое, што абяцае Лукашэнка. Наколькі я помню, першы раз, калі яго выбіралі, ён абяцаў за сем месяцаў зрабіць нам жыцьцё, жыцьцё не абы якое, а добрае. Як мы ведаем, з таго часу ўжо мінула ня сем месяцаў.

Цяпер прарок кажа, што калі на Бангалор сабярэцца 110 тысяч, то ён сыдзе. Ніколі ён ня сыдзе – дужа спадабалася яму гэта прафэсія, хаця робіць ён яе ня так, як трэба.”

***

(Спадар: ) “Я ніколі нічога добрага і вумнага ад Лукашэнкі не пачуў! Ад дурня пачуць што-небудзь разумнае немагчыма, а ён дурны ад нараджэньня. Таму ён і гаворыць абы што, а самае горшае, што робіць абы што, таму то дурны чалавек ніколі нічога добрага не зрабіў ні сабе ні людзям.

Таму самы вялікі клопат, як яго пазбавіць улады, таму што ў яго няма тармазоў і сам ён ніколі ня сыдзе ад улады. Вось маё меркаваньне.”

***

(Спадар: ) “Усе выступленьня, дэкрэты, указы – гэта вецер, які мяняецца кожны дзень, ня маючы ніякага кантролю.

Вось возьмем апошнія дэкрэты і возьмем канкрэтны рэгіён наконт дысцыпліны. Столін. Гарвыканкам знаходзіцца на сямейным падрадзе. Улада – два браты Дзінька і іхны швагер Нязаеў. Яны трымаюць у руках міліцыю, падатковую, дзяржаўны кантроль, пракуратуру, мытню.

Другі дэкрэт наконт карупцыі. Галоўны спэцыяліст па карупцыі Нязаеў разваліў малаказавод і калхоз.

Далей, апошні дэкрэт – адраджэньне сяла. Пра якое адраджэньне можна казаць, калі ведаеш, што ідзе ў гарвыканкам, кінуў калхоз нават бяз бульбы на насеньне, бычкі прадаваў прадпрыемнікам, а не дзяржаве; людзі знайшлі кіраўніка – раён супраць, была камісія дзяржаўнага кантролю, гэта яшчэ адзін доказ, што ў рэспубліцы няма ніякай улады, абсалютна ніякай. Варуюць усе, але рознымі партыямі. Жывем як у анэкдоце.”

***

(Жыхар Менску: ) “Добрай раніцы! Вось сёньня я слухаў зусім свабодна Свабоду. Гэта жыхар Менску з вуліцы Гамарніка. Справа ў тым, што дзён пяць, мусіць тыдзень, не было чуць вашай станцыі, нашай Свабоды.

А ў мяне ёсьць такая прапанова. Ці магчыма, каб вы задалі такое пытаньне: “Ці палохаецеся вы размаўляць на роднай мове, па-беларуску?” Таму што колькі я не імкнуся, але калі пачынаю размаўляць па-беларуску, то бачу ў вачах нейкі нібы схаваны спалох ці то страх, людзі баяцца адказваць. І наагул, вядома, што вясковы чалавек прадае тут ягады ці бульбу, а калі пачынаю гаварыць ці пытацца: “Колькі гэта каштуе?” “Скажыце, калі ласка, у вас тое-сёе ёсьць?” Людзі адразу неяк заміраюць і неяк палохаюцца і маўчаць. Таму хай будзе такое пытаньне “Ці палохаецеся вы размаўляць па-беларуску, калі вы ведаеце родную мову?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG