У Міністэрстве спорту кажуць, што легіянэраў у складзе беларускай алімпійскай каманды няшмат. Вось што паведаміў на гэты конт прадстаўнік міністэрства Міхаіл Булынка.
(Булынка: ) “Яны альбо грамадзяне Рэспублікі Беларусь, альбо маюць дазвол на жыхарства, што дае права выступаць за нашу краіну. Гэта толькі ў асобных відах спорту – дзесьці зь дзясятак спартоўцаў набярэцца: у боксе, у дзюдо, у мастацкай гімнастыцы”.
Усе легіянеры – з Расеі. Некаторыя самі прыехалі, іншых запрасілі. Самы тытулаваны – дзюдаіст Анатоль Ларукоў. Ён бронзавы прызэр Алімпіяды 2000 году ў Сыднэі. Цалкам легіянерскай стала беларуская каманда скакуноў у ваду – гэта Аляксандар Варламаў, Андрэй Мамантаў і Сяргей Кучмасаў. “Тройца” зьявілася ў Менску пасьля распаду беларускай нацыянальнай каманды. Гаворыць галоўны трэнэр беларускіх скакуноў у ваду Людміла Хажэмпа.
(Хажэмпа: ) “Спартоўцы асноўнага складу каманды пасьля мінулых Алімпійскіх гульняў разьбегліся. І каманда Расеі прапанавала сваіх трох спартоўцаў. Хлопцы пэрспэктыўныя, маладыя. Але яны другія, трэйція нумары”.
Ці ўдаецца былым расейскім спартоўцам рабіць спартовую кар’еру ўжо ў складзе беларускай каманды? Сваё бачаньне гэтага ў легіянэра Сяргея Кучмасава, які ў пэўны час быў чэмпіёнам моладзевага першынства сьвету.
(Кучмасаў: ) “Прывыклі нармальна, вялікай розьніцы няма. А тое, што найлепшы ход у кар’еры, – то так. Мэтай нашага пераезду была Алімпіяда. І мы яе дасягнулі”.
Дарэчы, цяперашняя алімпійская зборная Расеі ня мае ніводнага легіянэра. Пра гэта мне паведаміў прэс-аташэ Нацыянальнага алімпійскага камітэту Расеі Аляксандар Ратнер. Паводле яго, там многа сваіх спартоўцаў міжнароднага ўзроўню, якія ў Афінах будуць прэтэндаваць на самыя высокія ўзнагароды. А вось Магдалена Яніцка з Нацыянальнага алімпійскага камітэту Польшчы сказала: у складзе польскай каманды на Гульнях у Грэцыі будзе трох легіянэраў-украінцаў.
Прафэсіяналы спорту ставяцца да праблемы легіянэраў па-рознаму. Некаторыя досыць нэгатыўна: маўляў, краіна мусіць выхоўваць уласных майстроў, а не карыстацца паслугамі іншаземцаў. Вось, напрыклад, меркаваньне вядомага беларускага трэнэра па спартовай гімнастыцы Рэнальда Кныша.
(Кныш: ) “Знайшлі такую неразумную ідэю – запрашаць з іншых краін спартоўцаў. Плаціць ім вялізныя грошы – па тысячы-дзьве даляраў у месяц, даваць кватэры. Каб яны выступалі за Беларусь. Уяўляеце, колькі гэта грошай, колькі ўсяго!”
Паводле ж іншых, цяпер ува ўсім сьвеце такая тэндэнцыя, і таму гэту зьяву можна лічыць натуральнай і нават прагрэсіўнай. У паасобку, так лічыць вядомы беларускі спартоўца фэхтавальшчык Андрэй Мурашка.
(Мурашка: ) “Я нармальна да гэта стаўлюся. Калі гэтыя людзі заваявалі права ўдзельнічаць у спаборніцтвах за нашу краіну, то чаму ж гэта кепска?! Яны ж не за Расею выступаюць, а за Беларусь. Нашы, гледзячы на іх, будуць вучыцца нечаму. Яны спрычыняюцца да канкурэнцыі. А канкурэнцыя – гэта станоўчая зьява”.