Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 20-ці чалавек загінулі ў выніку выбухаў каля хрысьціянскіх храмаў у Іраку


БАГДАД. Розныя інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што загінулі ад двух да дваццаці чалавек, а дзясяткі былі параненыя ўчора ўвечары ў выніку скаардынаванай сэрыі выбухаў каля хрысьціянскіх храмаў у Багдадзе й Масуле. Чатыры выбухі здарыліся ў Багдадзе – каля армянскай, асырыйскай, халдэйскай і асырыйскай цэркваў, і адзін выбух у Масуле, за 370 кілямэтраў на поўнач ад Багдаду, – каля будынку асырыйскай царквы. Учорашнія выбухі – першы выпадак атак тэрарыстаў на хрысьціянскія храмы ў Іраку пасьля падзеньня рэжыму Садама Хусэйна ў красавіку 2003 г.
XS
SM
MD
LG