Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча: 60-ыя ўгодкі паўстаньня


ВАРШАВА. Польшча адзначае 60-ыя ўгодкі пачатку Варшаўскага паўстаньня супраць нацысцкай акупацыі. Для ўдзелу ва ўрачыстасьцях у Варшаву прыбылі сёньня канцлер Нямеччыны Гергард Шрэдэр, дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл і віцэ-прэм’ер Вялікабрытаніі Джон Прэскат. Падчас двухмесячнага паўстаньня ў 1944 годзе загінулі звыш 200 тысяч палякаў, гістарычны цэнтар Варшавы быў фактычна цалкам разбураны. Ні савецкія войскі, ні войскі заходніх альянтаў не прыйшлі на дапамогу паўстанцам.
XS
SM
MD
LG