Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрарысты пагражаюць Баўгарыі


САФІЯ. Тэрарыстычная групоўка “Брыгады Абу аль Масры”, злучаная з Аль Каедай, пагражае шэрагу эўрапейскіх краінаў, у тым ліку Баўгарыі, правядзеньнем тэрактаў. Аб гэтым паведаміла сёньня Баўгарскае нацыянальнае радыё. Упершыню такая пагрорза Баўгарыі прагучала 10 дзён назад. Тады тэрарысты запатрабавалі вываду баўгарскіх вайсковых адзінак зь Іраку. Баўгарскія вайскоўцы разьмешчаныя ў Кербэле. Апошняя правакацыя супраць баўгарскіх вайскоўцаў у Іраку таксама адбылася мінулае начы – база ў Кербэле была абстраляная зь мінамёту.
XS
SM
MD
LG