Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа адносна прадпрымальніцы Натальлі Васільевай закрытая


Сяргей Астраўцоў, Горадня У крымінальнай справе Леванеўскага-Васільева адбылася чарговая зьмена: закрытая справа адносна прадпрымальніцы Натальлі Васільевай, жонкі Аляксаксандра Васільева.

Валеры Леванеўскі, старшыня незарэгістраванага страйкаму прадпрымальнікаў, тры месяцы знаходзіцца за кратамі за публічную абразу прэзыдэнта Лукашэнкі. Абвінавачаным па гэтай справе таксама зьяўляецца ягоны намесьнік Аляксандар Васільеў.

21 ліпеня была распачата крымінальная справа паводле артыкула 342 аб арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу 1 траўня ў Горадні. Яе распачалі адразу супраць чатырох чалавек: Валерыя Леванеўскага, ягонага сына Уладзіміра і мужа і жонкі Васільевых. Праз тыдзень адносна бацькі і сына Леванеўскіх справу спынілі, паколькі яны былі пакараны за мітынг раней адміністрацыйным арыштам. Цяпер справа закрытая і адносна спадарыні Васільевай. На сёньняшні дзень у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу абвінавачваюць толькі намесьніка Леванеўскага – Аляксандра Васільева.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG