Апрача таго доктар Флаўэрз – адзін з заснавальнікаў і куратараў Эўрапейскага моладзевага парлямэнту. Доктар Флаўэрз выказаў меркаваньне нашаму карэспандэнту ў Менску, што беларускія ўлады рыхтуюць яго дэпартацыю і што, верагодна, у суботу ён будзе вымушаны пакінуць Беларусь.
Прафэсар Флаўэрз зьяўляецца ганаровым прафэсарам Сахараўскага інстытуту, у будынку якога і адбыўся гэты інцыдэнт. Супрацоўнікі беларускага КГБ і міліцыі забралі ў яго пашпарт. Улады абвінавачваюць яго ў парушэньні правілаў знаходжаньня іншаземцаў у Беларусі. Алан Флаўэрз заяўляе, што ён знаходзіцца ў Беларусі зь легальнай візай і рэгістрацыяй.
Заўтра ягоная справа будзе разглядацца ў аддзеле візаў і рэгістрацыяў Партызанскага раёну гораду Менску.
Магчымыя прычыны – незадавальненьне ўладаў дзейнасьцю доктара Фаўлза, у прыватнасьці, ягоны ўдзел у летніку Моладзевага эўрапейскага парлямэнту (European Youth Parliament) у Кобрыні, які адбыўся ў гэтым месяцы.
Доктар Флаўэрз сказаў Радыё Свабода:
(Флаўэрз: ) “Мне вельмі сумна за сваіх сяброў у Беларусі, бо я адчуваю сябе вельмі ня пэўна, што датычыць таго, калі я змагу вярнуцца сюды і працягнуць сваю працу, культурную дзейнасьць, арганізацыю паездак беларусаў у Брытанію, гуманітарную дзейнасьць, свае дасьледаваньні, сваю адукацыйную дзейнасьць...
Гэтай раніцай я прачнуўся зь легальнай візай і правільна зробленай рэгістрацыяй. Але мне сказалі, што я парушыў адміністрацыйны кодэкс, што нехта адмяніў маю візу, без усялякіх паведамленьняў. І тым хто, мяне запрашаў, таксама нічога не паведамілі, а мяне афіцыйна запрасіў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт”.