Пікет ладзіўся па старой завядзёнцы: з плякатамі, сьцягамі Свабоднага прафсаюзу і з традыцыйным раздаваньнем мінакам дэмакратычнай прэсы. Па сьведчаньні пікетоўцаў – а бралі ўдзел у акцыі адзінаццаць чалавек – гэта была «вечаровая сэсія» пікету, бо сёньня ад самага ранку група прафсаюзных актывістаў ужо раздавала улёткі з матэрыяламі аб наступствах пераходу на працоўны кантракт ля прахадной ААТ «Нафтан».
Пікет прайшоў без эксцэсаў і доўжыўся 1,5 гадзіны.
Пікет прайшоў без эксцэсаў і доўжыўся 1,5 гадзіны.