Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект ліквідацыі наступстваў аварыі на ўкраінскай шахце будзе зьменены


КІЕЎ. Урадавая камісія, якая расьсьледуе прычыны трагедыі на шахце “Красналіманская”, вырашыла тэрмінова перагледзець праект ліквідацыі наступстваў аварыі. На сёньняшні дзень у шпіталі знаходзяцца 6 ратаўнікоў, якія пацярпелі ад цеплавога ўдару ў часе выратавальных работ у шахце. Гарнякі апынуліся ў зоне павышаных тэмператур. На гэтай шахце ва ўсходняй Украіне 19 ліпеня здарыўся выбух мэтану -- у выніку загінулі 34 чалавекі, два гарнякі лічацца зьніклымі. Гэта найбольшая аварыя на ўкраінскіх шахтах за апошнія тры гады. Украінскія шахты – у ліку самых небясьпечных у сьвеце дзеля высокай канцэнтрацыі мэтану, парушэньняў правілаў бясьпекі й старога абсталяваньня.
XS
SM
MD
LG