Ёсьць такія паселішчы, дзе жыхароў штрафуюць за тое, што пад плотам расьце быльнёг. А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё да кораня пажата сярпамі. Зяленіва тут – у вялікім дэфіцыце.
(Надзея Грэчка: ) “Гаспадарка ў нас добрая. Бачыце, якое тут ўсё: тут і робяць добра, і вунь кароўнік перарабляюць. У нас добра гаспадарка вядзецца!”
Рэдка пачуеш ад вяскоўца выказваньні такога кшталту. А ў голасе пэнсіянэркі Надзеі Грэчкі – ноткі гонару.
Яна памятае, як у дзяцінстве – гэта адразу пасьля Другой усясьветнай вайны – у Драгічынскім раёне Берасьцейшчыны яшчэ пэўны час існавала прыватная ўласьнасьць. А пасьля савецкая ўлада пачала ствараць калгасы.
Дарослыя гады спадарыні якраз прыпалі на часы росквіту гаспадаркі “Новы шлях”. Тут яна працавала, адсюль і на пэнсію пайшла.
Цяпер новасьпечанае прадпрыемства “БездзежАгра” зноў лічыцца адным з пасьпяховых у Берасьцейскай вобласьці. А старшыня Ўладзімер Хілько за адраджэньне сельскай гаспадаркі нават атрымаў нейкі мэдаль з рук Аляксандра Лукашэнкі. Паводле велічыні статку, СПК – у дзясятцы лідэраў Беларусі.
Для прадпрыемства немалая колькасьць худобы – гэта складнік посьпеху, а для тутэйшага насельніцтва – прычына галаўнога болю. Тлумачу: першым чынам гаспадарка нарыхтоўвае сена сабе, а толькі лішкі аддае людзям.
Пры мікрафоне Павал Грэчка.
(Грэчка: ) “Нічога не даюць! Як прыйшоў гэты старшыня, я яшчэ 17 гадоў працаваў у калгасе. Была норма сена – паўтары тоны, але я столькі не адзін год не атрымаў. А цяпер пайшоў на пэнсію – і маю 100-200 кіляграм. Гэта не жыцьцё, а існаваньне. У нас тут анархія. Вось суседка трымае карову. Яна здае па 20 літраў малака. А ёй летась далі 40 кіляграм сена. А гэтаму… ён загадчыкам быў… у яго каровы няма, а даюць добрую дзялку. Ён толькі пяць год у калгасе папрацаваў. Дык ён сена прадае, а яна, гаротная, купляе”.
Пра сенную праблему, але ўжо ў грашовым вымярэньні, я гутару з жыхаркай Застаўя Марыяй Здановіч. Сядзіба гэтай пэнсіянэркі прыцягвае ўвагу тым, што на падворку стаіць воз сухой травы. Такога ў селішчы я больш не прыкмеціў нідзе.
(Карэспандэнт: ) “Чаго да вас падышоў? Пабачыў на падворку цэлы воз сена. Адкуль у вас сена?”
(Здановіч: ) “Зь дзялкі яго прывезьлі. Але колькі яго тут? Толькі воз. Возу карове не хопіць!”
(Карэспандэнт: ) “А колькі патрэбна?”
(Здановіч: ) “Блізу трох тон, вазоў шэсьць патрэбна. Купляць трэба”.
(Карэспандэнт: ) “Дорага гэта каштуе?”
(Здановіч: ) “О-го! Летась каштавала 100 тысяч тона. А сёлета сена меней. Можа, і даражэй яшчэ будзе”.
(Карэспандэнт: ) “А пэнсія ў вас якая?”
(Здановіч: ) “140 тысяч”.
(Карэспандэнт: ) “Аддасьцё за 3 тоны 300 тысяч. А жыць на што?”
(Здановіч: ) “На што хочаш. Мы малако здаем”.
(Карэспандэнт: ) “Колькі літраў?”
(Здановіч: ) “Па 10-12 на дзень”.
(Карэспандэнт: ) “За месяц колькі грошай такім чынам можна зарабіць?”
(Здановіч: ) “70-80 тысяч”.
(Карэспандэнт: ) “Але гэтага ўсё адно ня хопіць, каб набыць сена”.
(Здановіч: ) “Канечне, ня хопіць. Гарод-та ёсьць, але трэба набыць і муку, і цукар, і крупу ўсялякую”.
(Карэспандэнт: ) “Праўда ці не, што празь цяжкасьці зь сенам людзі здаюць кароў у калгас?”
(Здановіч: ) “Так. Ужо шмат хто паздаваў. Па нашай вуліцы ўжо шмат у каго кароў няма. Пакуль буду трымаць, а там пабачу: як ня будзе сена – буду здаваць. Шкада будзе зь ёй разьвітвацца”.
Кароў у Застаўі, сапраўды, менее. Летась прыватныя статкі ў Безьдзескім сельсавеце парадзелі на паўсотні галоў. Аднак здаюць зазвычай тое быдла, мяса якога немагчыма ўгрызьці. А маладзейшае рэжуць, каб у сям’і да стала падаць.
Пра мясныя стравы ў вясковай кухні – гаспадыня з 60-цігадовым стажам Ганна Юрашэвіч.
(Юрашэвіч: ) “Халаднік, мяса й нейкія салаты робім”.
(Карэспандэнт: ) “А халаднік як робіце? Варыце?”
(Юрашэвіч: ) “Так, у печы варым. Мяса ды лапы. А пасьля зноў выліваеш у міскі й асьцюджаеш”.
(Карэспандэнт: ) “А запраўка?”
(Юрашэвіч: ) “Часнык, ліст і перац”.
(Карэспандэнт: ) “А часта можаце сабе дазволіць мяса есьці й такі халаднік рабіць?”
(Юрашэвіч: ) “Не!”
Недахоп сена пакрысе зьмяняе хатнюю фаўну Застаўя – на зьмену буйным рагатым прыходзяць рагатыя дробныя. Козы пачынаюць колькасна пераважаць над каровамі.
Нават візуальнае параўнаньне накарысьць першых: меншыя з памеру, не з такім, як у кароў, апэтытам, а малака, між тым, даюць ня так ужо й мала.
Дзед Рыгор таксама завёў казу. Раней шукаў сена карове, і цяпер гэтак жа рупіцца пра корм, але ўжо – казе.
(Рыгор: ) “Я – чарнобылец, у выселенай зоне жыў. І нікуды ня годны. Ільготы скасавалі, і лячыць ніхто ня хоча. 15 гадоў ужо на пэнсіі. Каб тысяч 300-400 – гэта была б вялікая, а ў мяне толькі 160. І ні на што не хапае! Гаспадыня – інвалідка, адной рукі няма. Няма каму рабіць. Добра было б і малачка папіць… Трымаў бы я кароўку, але я сена касіць не магу – у мяне таксама адна рука не працуе. А хто мне дасьць сена?”
(Карэспандэнт: ) “А калгас?”
(Рыгор: ) “Я туды хадзіў. “У цябе каза ёсьць! У вас каровы няма, і няма чаго вам даваць сена!”
(Карэспандэнт: ) “А каза есьці ня просіць?”
(Рыгор: ) “Яны яе за быдла ня лічаць. А на казу сена трэба амаль столькі, колькі й на карову. Магу й вам казу прадаць”.
(Карэспандэнт: ) “Я не аматар казьляціны”.
(Рыгор: ) “Хоць сёньня магу аддаць!”
(Карэспандэнт: ) “Дзякуй, але я яе ў Менск не пацягну!”
(Рыгор: ) “А што тут такога?”
(Карэспандэнт: ) “Як вы сабе гэта ўяўляеце? Я назад буду вяртацца цягніком. І што, я яе ў купэ пацягну?”
(Рыгор: ) “А каза сама на паліцу залезе – і там пераначуе… І што, вы мяне нечым абрадавалі?!”
(Карэспандэнт: ) “Я вас – не, але вы мяне парадавалі: вельмі цікава й зьмястоўна распавялі. Дзякуй вам вялікі!”
(Рыгор: ) “Чакайце-чакайце! Што мне вашае “дзякуй-дзякуй”? Дайце мне адказ: куды мне зьвярнуцца?”
(Карэспандэнт: ) “Дапамагаць мусяць мясцовыя ўлады”.
(Рыгор: ) “А што той сельсавет. У яго няма ліміту”.
(Карэспандэнт: ) “А райвыканкам?”
(Рыгор: ) “Як зайдзеш туды, так і пойдзеш. А як яны пра людзей клапоцяцца? Яны толькі для сябе зарабляюць. А да прэзыдэнта я не даб’юся. Туды не заедзеш. Ён ня прыме. Куды зьвяртацца?”
Апошняе пытаньне дзеда Рыгора хоць і павісла ў паветры, але яно далёка не рытарычнае. З Застаўя паходзіць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Здановіч.
Вэтэранка Лізавета Мончык мае беспасярэдняе дачыненьне да выхаваньня народнага абраньніка – яна даглядала яго ў маленстве. Але ад гэтага факту болей не становіцца ні сена ў хляву, ні спадзяваньняў на парлямэнтара.
(Мончык: ) “Дэпутата Здановіча я гадавала, і хачу да яго зьвярнуцца. А дапамогі не даюць!”
(Карэспандэнт: ) “Чаму сена няма?”
(Мончык: ) “Насельніцтва ў нас шмат, і раней кароў было шмат: у кожным двары – карова. А цяпер такога няма: праз тры хаты адна карова”.
(Карэспандэнт: ) “Дык раз кароў становіцца меней, – сена на кожную з тых, што застаюцца, мусіць станавіцца болей. Сена болей ня робіцца?”
(Мончык: ) “А, мо, паболей. Бо гэты год ужо надта мала кароў”.
Адзін з жыхароў Застаўя ня вытрымаў і на самым высокім раённым роўні ўзьняў сенную праблему.
(Спадар: ) “Я выйшаў на прамую лінію з нашымі ўладамі й распавёў, што пэнсіянэрам выдалі па 50 кіляграм сена. Яго гэта шакавала. Ён малады прыйшоў – яму толькі сорак гадоў”.
(Карэспандэнт: ) “Старшыня райвыканкаму?”
(Спадар: ) “Так. 50 кіляграм сена – гэта сьмешна”.
(Карэспандэнт: ) “Пасьля гэтага сытуацыя зь сенам карэнным чынам зьмянілася?”
(Спадар: ) “Мне ўлады даслалі пэрсанальны ліст. Маўляў, сёлета ўсе будуць зь сенам. Але асабіста я яго яшчэ не атрымаў”.
Некалі сям’я Карпікаў вырашыла: возьмем надзел, набудзем тэхніку – і зарганізуем фэрмэрскую гаспадарку. Прайшло 10 год. Зямля ёсьць, тэхніка – таксама. А вось фэрмэрства ўжо – толькі на паперы.
Здарылася так таму, што працаваць на сябе стала невыгодна: глеба родзіць слаба, угнаеньні дарагія, гатовую прадукцыю здаць немагчыма, а калі й пашчасьціць – мізэрныя грошы атрымаеш са спазьненьнем.
Сужанец Раі Карпік уладаваўся ў райкамунгас, а яна – прадавачкаю ў краму.
(Карпік: ) “Патрэбны вялікія грошы, каб ад зямлі адмовіцца. Тэхніка й склад запісаны на фэрмэрскую гаспадарку. Калі адмаўляесься ад зямлі, – гэта трэба прадаць. Альбо заплаціць падатак – 10 адсоткаў. Я палічыла, што гэта будзе болей за мільён”.
(Карэспандэнт: ) “Ці ёсьць у Застаўі людзі, якія могуць гэта набыць?”
(Карпік: ) “Ніхто нават не цікавіцца”.
Хай ня крыўдуе сям’я Карпікаў, але выглядае, што ня выявілі яны напоўніцу прадпрымальніцкага таленту. Як сказалі б эканамісты: не адчулі яны кан’юктуры рынку. Застаўю ж патрэбны не цукровыя буракі, а сена.
Ужо знаёмы нам пэнсіянэр Павал Грэчка ўзяў дзесяць гектараў зямлі й стаў арандатарам. Дэфіцытны корм і ёсьць ягонай вузкай спэцыялізацыяй. Стары кажа, што вырошчвае яго не на продаж, а выключна для сваіх кароў.
(Павал Грэчка: ) “Я ім сказаў: “Давайце зямлю, калі сена даваць ня хочаце!” Адразу адмовілі, і размаўляць нават ня сталі. Паўгоду прайшло, пакуль далі! Вось узяў зямлю ды пасеяў травы. Мо, налета ўжо й сена будзе. Неяк жа трэба са становішча выходзіць!”