* “Звезда”, 1924 год. “Думка паставіць помнік Карлу Марксу ў Маскве зарадзілася яшчэ ў 1920 годзе… Цяпер працы па будаўніцтве мадэлі – натуральнае велічыні – ідуць поўнаю хадою. Помнік уяўляе зь сябе групу “Карл Маркс сярод пралетарыяту”. Акрамя фігуры Маркса, у групу “ўваходзяць” двох рабочых, работніца, камсамольцы й піянэры. Вышыня самога помніка – 7 з паловай аршын, а з пастамэнтам – каля 18 аршын. Помнік мяркуецца адліць з бронзы, а пастамэнт зрабіць зь цёмнага граніту. Вага помніка – некалькі тысяч пудоў… Адкрыцьцё прадугледжваецца ўвосень 1926 году”.
“Віцебскі пролетарый”, 1934 год. Надрукаваны ліст зь мясцовага піўзаводу: “У пагоне за колькасцю ў выпуску штучных вод дырэктар завода Каранеўскі зусім забывае пра якасць. Каля месяца таму назад ён даў наказ загадчыку ліманаднага цэха т.Качканскаму перайсці на разліў вод з купарні на апарат для разліўкі піва. Гэтая “рацыяналізацыя” Каранеўскага значна пагаршае якасць, бо выпушчаныя воды амаль не маюць газа. На пратэст загадчыка цэха ад Каранеўскага быў атрыман грубы недапушчальны адказ: “Як дам, то ўзнаеш!”
* “Вечерний Минск”, 1974 год. “У нашым горадзе зьявіўся не зусім звычайны тралейбус – з шыльдай “Экскурсійны”. Ягоны маршрут зарганізаваны Менскім бюро падарожжаў і экскурсій. Шматлікія госьці, што прыяжджаюць у Менск, могуць зрабіць падарожжа па беларускай сталіцы ня толькі ў экскурсійных аўтобусах, але й у гарадзкім тралейбусе. Амаль штодня тры экскурсійныя тралейбусы па першым маршруце робяць некалькі рэйсаў па цэнтральнай магістралі гораду – Ленінскім праспэкце”.