Меншчыну на Алімпіядзе, паводле зьвестак Міністэрства спорту і Нацыянальнага алімпійскага камітэту, будзе прадстаўляць 21 спартовец. У той жа час, як мне паведамілі ва ўпраўленьні спорту Менскага аблвыканкаму, яны дэлегуюць ў Афіны 23 алімпійцы. Незалежныя экспэрты мяркуюць, што розныя лічбы, якімі апэруюць згаданыя ўстановы – ня прыкрая памылка ў статыстыцы. За гэтым розначытаньнем спартовых паказчыкаў схаваны канфлікт чыноўнікаў розных узроўняў кіраваньня, якія бралі ўдзел у падрыхтоўцы алімпійскіх справаздачаў. Для такіх справаздачаў нават адзін дадатковы алімпіец мае вялікае значэньне ў пляне аплаты працы, прэміяў, іншых відаў заахвочаньня. А тут размова ідзе пра двух чалавек.
У аналітычнай даведцы Міністэрства спорту, што падрыхтавана па выніках перадалімпійскай падрыхтоўкі, гаворыцца, напрыклад, што многія спартоўцы Менскай вобласьці, якія былі кандыдатамі на ўдзел ў цяперашняй Алімпіядзе, не паказалі заплянаваных вынікаў ў сувязі з неэфэктыўнай арганізацыяй навучальна-трэніровачнага працэсу. У выніку каля паўтара дзесятка спартоўцаў, зь якімі папярэдне зьвязваліся спадзяваньні на годнае прадстаўленьне Беларусі ў Афінах, былі затым “забракаваныя”.
Што тычыцца прозьвішчаў тых, хто ўсё ж прайшоў празь сіта адбору і атрымаў алімпійскія ліцэнзіі, то сярод іх ёсьць як добра вядомыя спартоўцы, так і малавядомыя. У прыватнасьці, вось што на гэты конт мне паведаміў кіраўнік навучальна-спартовага аддзелу Менскага аблвыканкаму Уладзімір Грыцэвіч:
(Грыцэвіч: ) “Паедзе Абалмасаў Аляксей – грэбля на байдарках і каноэ. Ён з Барысава. Ён сярэбраны прызёр леташняга чэмпіянату сьвету. Рыбак Юры. Ён былы самбіст, але зараз будзе змагацца ў дзюдо. Ён зь Дзяржынску. Андрэй Чэхаўскі будзе браць удзел у грэка-рымскай барацьбе. Потым – Ліштван Сяргей. Ён быў на пазамінулай Алімпіядзе ў Атлянце сярэбраным прызёрам. Яшчэ Карстэн з Крупак, былая Хадатовіч. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка. Будзе выступаць у акадэмічным веславаньні ў “адзіночцы”.
Спадар Грыцэвіч зь Менскага аблвыканкаму назваў вясьлярку Карстэн-Хадатовіч прадстаўніцай Менскай вобласьці – але ж яна даўно ўжо жыве і трэніруецца за мяжою, у Нямеччыне… Такі ўлік, шчыра кажучы, выклікае зьдзіўленьне. Аднак, як вынікае з тлумачэньняў спартовага начальства Менскага аблвыканкаму, гэта лягічна паводле дзейных падыходаў. Маўляў, яна ўраджэнка Меншчыны, таму ж нельга яе лічыць прадстаўніцай той жа Гомельшчыны, напрыклад, альбо Магілёўшчыны.
Ёсьць і яшчэ адна важкая прычына такога вось актыўнага “змаганьня” за рэгіянальную прыналежнасьць спартоўцаў. Нагадаю, што спушчаны зьверху “мэдалёвы плян” тычыцца ня толькі відаў спорту, а й рэгіёнаў. Менскай вобласьці даведзена заданьне ў чатыры мэдалі, якія мусяць быць заваяваныя ў Грэцыі. І адзін з гэтых “плянававых” мэдалёў, як спадзяецца спартовае кіраўніцтва вобласьці, здабудзе на алімпійскіх спаборніцтвах якраз Кацярына Карстэн-Хадатовіч.
Сумна, аднак, тое, што ў тым жа Крупскім раёне славутую беларускую спартоўку мала хто ведае. Але, што яшчэ горш, у бліжэйшыя гады тут наўрад ці будзе падрыхтаваны спартовец ці спартоўка, якія б прыйшлі на зьмену Кацярыне. Я ўчора быў у гэтым раёне, і мясцовы спартоўца-аматар Руслан Казак падзяліўся са мною вось якімі, ня надта аптымістычнымі ўражаньнямі:
(Казак: ) “Ведаеце, моладзь у нас на цэнтры зьбіраецца. Гуляе. Напрыклад, калі мне было васемнаццаць, у нас быў больш разьвіты спорт. Я займаўся і вэляспортам, і боксам, і лёгкай атлетыкай. Мне было цікава падтрымліваць спартовую форму і чаго-небудзь дамагчыся. А зараз я бачу, што дзеці праседжваюць штаны ў кампутарных клюбах. Вось у нас на цэнтры адкрыўся. Нашы баксёры-юніёры таксама паказваюць нядрэнныя вынікі, але далей яны не растуць. Ідуць хто ў войска, хто вучыцца, і потым болей не займаюцца прафэсійна”.
(Карэспандэнт: ) “А вось на цяперашнія Алімпійскія гульні вы ня чулі, каб хто-небудзь паехаў?”
(Казак: ) “Не, ня чуў”.